Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Рускія пісьменнікі на Брэстчыне

Аляксандр Сяргеевіч Пушкін нарадзіўся 6 чэрвеня 1799 г. у Маскве. Выхоўваўся ў Царскасельскім ліцэі (1811–1817). Служыў у Калегіі замежных спраў. Аўтар паэм «Каўказскі нявольнік» (1820–1821), «Бахчысарайскі фантан» (1823), «Медны коннік» (1833), трагедыі «Барыс Гадуноў» (1825), рамана «Яўгеній Анегін» (1830), цыкла прозы «Аповесці Белкіна» (1830), аповесці «Капітанская дачка» (1836), рамана «Дуброўскі» (1832–1833), казак, вершаў, паэм і многіх іншых твораў. Актыўна выступаў як журналіст і крытык. У 1836 г. пачаў выдаваць часопіс «Современник». У выніку каварнай свецкай інтрыгі смяротна паранены на дуэлі і памёр 10 лютага 1837 г.

Пётр Андрэевіч Вяземскі нарадзіўся 12 ліпеня 1792 г. у Маскве, належаў да старажытнага роду Вяземскіх. Гадаваўся ў падмаскоўным сяле Астаф’ева, дзе на пачатку ХІХ ст. быў узведзены сядзібны дом, які стаў адным з культурных цэнтраў Расіі. Пётр Вяземскі атрымаў цудоўную дамашнюю адукацыю, у 1805–1806 гг. вучыўся ў Пецярбургскім езуіцкім пансіёне і пансіёне пры Педагагічным інстытуце. Паступіў на службу ў Межавую канцылярыю юнкерам. У дзевятнаццаць гадоў ажаніўся на княжне Веры Фёдараўне Гагарынай, у сям’і нарадзіліся восем дзяцей.

Аляксей Максімавіч Пешкаў нарадзіўся 28 сакавіка 1868 года ў Ніжнім Ноўгарадзе ў сям’і столяра. У сем гадоў застаўся сіратой. Скончыў два класы павятовага вучылішча. З 1879 года пачаў жыццё «ў людзях»: працаваў служкай, грузчыкам, пекарам, дворнікам. Жыў у Казані (1884–1888), дзе зблізіўся з рэвалюцыйнай моладдзю, шмат чытаў, займаўся самаадукацыяй.

Аляксандр Сяргеевіч Грыбаедаў нарадзіўся ў 1795 годзе ў Маскве ў забяспечанай радавітай сям’і. Пасля Маскоўскага пансіёна паступіў у Маскоўскі ўніверсітэт. Збіраўся прысвяціць сваё жыццё навуцы — кандыдат славесных навук, кандыдат права, ужо без «пяці хвілін» доктар права, але пачалася Айчынная вайна 1812 года. Аляксандр Грыбаедаў добраахвотна пайшоў у войска, стаў карнетам. Пакуль яго полк фарміраваўся, а затым рушыў на Захад у складзе рэзерву, асноўныя ваенныя дзеянні ішлі ўжо на тэрыторыі Заходняй Еўропы. Потым Аляксандр захварэў і здолеў дагнаць полк толькі ў пачатку восені 1813 года.